Июнь
2025

Новости за 20.06.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Захарава: БРІКС прадстаўляе сусветную большасць

Паводле слоў Захаравай, БРІКС прадстаўляе сусветную большасць, якая валодае рэальнымі лідарскімі якасцямі. Яна таксама адзначыла, што краіны, што знаходзяцца ў арганізацыі, аб'ядноўваюць значную частку насельніцтва планеты.

Радыё Свабода 

У Расеі на 22 гады пазбаўленьня волі асудзілі валянтэрку, якая дапамагала ўкраінцам

Гэта адзін з найбольш суровых выракаў, вынесеных у Расеі паводле артыкулу аб дзяржаўнай здрадзе. Дзяржаўнае абвінавачаньне патрабавала 27 гадоў пазбаўленьня волі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Кавальчук: санкцыі не спынілі развіццё спорту ў Беларусі і Расіі

Сяргей Кавальчук адзначыў асаблівую ролю расійскіх калег, якія апынуліся ў яшчэ больш складанай сітуацыі: "За апошнія гады спартыўнае супрацоўніцтва дзвюх братэрскіх краін значна ўмацавалася - з 2022 года беларусы і расіяне правялі больш за 1700 сумесных спартыўных мерапрыемстваў на пляцоўках абедзвюх краін".

БелТА (Навіны Беларусі) 

Пераменная воблачнасць і да +23°С чакаецца ў Беларусі 21 чэрвеня

У суботу ноччу будзе воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Днём чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца паўночна-заходні 5-10 м/с, ноччу і раніцай з парывамі да 14 м/с.