Июнь
2025

Новости за 22.06.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Тэртэль: пры ўдзеле Беларусі ўжо ажыццёўлена 38 абменаў паміж Расіяй і Украінай 

"Абменныя аперацыі пачаліся, наколькі я памятаю, 21 верасня 2022 года - была праведзена першая аперацыя. З таго моманту мы правялі 38 абменных аперацый, у выніку якіх ажыццяўляліся абмены ваеннапалоннымі, грамадзянскімі асобамі, дзецьмі з аднаго і з другога боку. Праводзілася ўз'яднанне сем'яў. На жаль, абмен целамі загінулых", - сказаў Іван Тэртэль.

БелТА (Навіны Беларусі) 

КДБ Беларусі заявіў аб затрыманні ў 2025 годзе ўжо 14 асоб за шпіянаж і дзяржздраду 

Ён раскрыў даныя, што толькі за мінулы перыяд 2025 года Камітэтам дзяржбяспекі спынена дзейнасць 14 асоб. "Гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь і замежныя грамадзяне, якія ажыццяўлялі дзейнасць, звязаную са шпіянажам (гэта для іншаземцаў) і здрадай дзяржаве (калі мы гаворым аб грамадзянах Рэспублікі Беларусь)", - заявіў Іван Тэртэль.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Тэртэль: сярод нядаўна памілаваных Прэзідэнтам Беларусі былі і замежныя шпіёны 

Жэст добрай волі - кіраўнік дзяржавы прыняў рашэнне. Сярод гэтых 14 асоб, перададзеных літаральна гэтымі днямі па просьбе амерыканскага боку, ёсць вялікая колькасць асоб, затрыманых за шпіёнскую дзейнасць на нашай тэрыторыі. Гэта грамадзяне Польшчы, Латвіі, некаторых іншых дзяржаў.

Радыё Свабода 

Стала вядома аб сьмерці Алега Гнедчыка, палітычнага вязьня пасьля выбараў 2010 году

Кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан паведаміў аб раптоўнай сьмерці Алега Гнедчыка, які быў асуджаны ў 2011 годзе на зьняволеньне пасьля ўдзелу ў акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.