Июнь
2025

Новости за 23.06.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Перамога зараджалася ўпачатку". Пра што хацелі сказаць у сваёй пастаноўцы навучэнцы каледжа ГрДУ імя Я.Купалы

"Пакуль мы жывём, мы помнім. Ген Перамогі, ген пераможцаў жыве ў крыві беларускага народа. Вельмі хочацца, каб ген памяці застаўся ў нас назаўсёды", - дадала рэктар ВНУ.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дэпутаты прынялі ў двух чытаннях законапраект па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці  

Праект закона, унесены ў Палату прадстаўнікоў дэпутатам Марынай Лянчэўскай, распрацаваны ў мэтах рэалізацыі прадпісанняў пункта 5 указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2025 года нумар 232 "Аб асаблівасцях пастаўкі плодаагародніннай прадукцыі для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб", накіраваных на забеспячэнне харчовай бяспекі дзяржавы і стабільнасці на спажывецкім рынку ў міжсезонны перыяд.

Радыё Свабода 

«Афіцэр пастаянна страляў з траўмату па тэрміновіках». Расейскія салдаты расказваюць, чаму ўцяклі з вайны, у тым ліку празь Беларусь

За больш чым тры гады вайны з Украінай з расейскай арміі дэзэртавалі больш за 50 тысячаў чалавек. Сярод іх аказваюцца і салдаты тэрміновай службы — тэрміновікі, якіх нібыта забаронена выкарыстоўваць у баявых дзеяньнях. Каб абысьці гэтае правіла, іх усё часьцей прымушаюць падпісваць кантракты.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Губернатар Кемераўскай вобласці адзначыў высокую культуру вытворчасці на прампрадпрыемствах Беларусі

У першую чаргу кіраўнік расійскага рэгіёна падзякаваў кіраўніку беларускай дзяржавы за магчымасць сустрэчы і за гасціннасць, а таксама, карыстаючыся выпадкам, павіншаваў Аляксандра Лукашэнку і народ Беларусі з праведзенымі выбарамі і выбраннем Прэзідэнта.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Індыйскія журналісты здымуць трэвэл-шоу пра Беларусь

Маштабны азнаямленчы тур пачаўся 21 чэрвеня і прадоўжыцца да 27 чэрвеня. Здымачная група папулярнай кампаніі Bollylands.com прыбыла ў краіну, каб стварыць захапляючае трэвэл-шоу. На працягу тыдня індыйскія журналісты і кінематаграфісты акунуцца ў беларускую культуру, гісторыю і прыроду, фіксуючы самыя яркія і цікавыя моманты.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка лічыць, што Беларусі і Кузбасу пад сілу значна нарасціць тавараабарот

Прэзідэнт адзначыў, што ў Кемераўскай вобласці шырока выкарыстоўваецца беларуская тэхніка. Разам з тым тавараабарот апошнім часам стаў прасядаць. Так, у 2024 годзе Беларусь і Кемераўская вобласць нагандлявалі на $225 млн. Для параўнання: у 2022 годзе тавараабарот перасягнуў $614 млн.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Навальніцы, ліўні і парывісты вецер. Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі 24 чэрвеня  

У аўторак ноччу будзе воблачна з праясненнямі, у многіх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі магчымы моцныя ліўні. Днём будзе пераменная воблачнасць, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы навальніцы.