Июнь
2025

Новости за 27.06.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Прэзідэнт Узбекістана адзначыў плённае старшынства Беларусі ў ЕАЭС

Прэзідэнт Узбекістана далучыўся да слоў удзячнасці іншых удзельнікаў саміту і падзякаваў беларускаму лідару за традыцыйны прыём і высокі ўзровень арганізацыі сустрэчы. Шаўкат Мірзіёеў таксама адзначыў плённае старшынства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе, у перыяд якога прыкметна актывізавалася шматбаковае практычнае ўзаемадзеянне.

Радыё Свабода 

У Беларусь прыбыў новы нунцый Ватыкану

Першая сустрэча каталіцкіх біскупаў з апостальскім нунцыем у Беларусі архібіскупам Іньяца Чафаляй прайшла ў Мінску 26 чэрвеня. Пра гэта піша «Позірк» са спасылкай на «Інстаграм» дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі Андрэя Зноскі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Турчын і Мішусцін абмеркавалі па тэлефоне супрацоўніцтва Беларусі і Расіі і графік маючых адбыцца кантактаў

Кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі шэраг канкрэтных пытанняў гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, а таксама графік маючых адбыцца кантактаў.

Радыё Свабода 

«Мы елі мышэй, туалетную паперу, чарвякоў». Марпех з вострава Зьмяіны пра катаваньні і голад ў палоне за фразу аб «расейскім караблі»

Украінскі марскі пяхотнік Уладзіслаў Задорын служыў у гарнізоне на востраве Зьмяіны, дзе адзін з вайскоўцаў у першыя дні вайны вымавіў у этэры знакамітую фразу «Расейскі вайсковы карабель, ідзі на х*й».

БелТА (Навіны Беларусі) 

Дні Ніжняга Ноўгарада пройдуць у Мінску ў 2026 годзе

Такая дамоўленасць дасягнута на палях Форуму рэгіёнаў. "Гэта будзе летні месяц. Ён больш садзейнічае таму, каб людзі максімальна маглі ўбачыць культуру, паглядзець канцэрты, выстаўкі, вядома ж, спартыўныя спаборніцтвы", - расказала першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Хаменка: Беларусь і Расію звязваюць сапраўды братэрскія адносіны

"Сёння адносіны паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь інакш як сапраўды братэрскімі не назавеш. Гэтыя ўзаемаадносіны на ўсіх узроўнях - эканамічным, сацыяльным, экалагічным", - адзначыў Сяргей Хаменка.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Манголія заявіла аб зацікаўленасці паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва з ЕАЭС

Ням-Асарын Учрал падкрэсліў, што Манголія нязменна надае вялікае значэнне ўмацаванню сувязей з еўразійскім рэгіёнам. Паводле яго слоў, ЕАЭС з'яўляецца для яго краіны важным партнёрам, з якім даўно наладжаны цесныя гандлёва-эканамічныя і культурныя сувязі.

Радыё Свабода 

Падзеі тыдня: Трамп і палітвязьні. Вяртаньне Ціханоўскага. Пуцін у Менску

Ці патэлефануе Трамп Лукашэнку з просьбай вызваліць нобэлеўскага ляўрэата Бяляцкага? Пра што сьведчаць першыя крокі і заявы Сяргея Ціханоўскага? Якая сапраўдная мэта саміту Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Менску?