Октябрь
2025

Новости за 30.10.2025

Радыё Свабода 

Мэр Львова Садавы: «Усё, што тычыцца падтрымкі беларусаў, я рабіў, раблю і буду рабіць». ВІДЭА

Мэр Львова Андрэй Садавы адказаў на пытаньні Радыё Свабода аб тым, як зьмянілася стаўленьне яго да беларусаў за тры з паловай гады вайны, аб падтрымцы беларускай дыяспары ў Львове і ўшанаваньні памяці беларусаў, якія загінулі за Ўкраіну.

БелТА (Навіны Беларусі) 

ДПК: Літва афіцыйна паведаміла Беларусі аб абмежаванні і закрыцці пунктаў пропуску на граніцы 

Паведамляецца, што дакументам уводзяцца абмежаванні на перамяшчэнне фізічных асоб і транспарту праз пункт пропуску "Мядзінінкай" ("Каменны Лог") да 01.00 па беларускім часе 1 снежня бягучага года.

Радыё Свабода 

Ціханоўская падтрымлівае закрыцьцё Літвой мяжы з Беларусьсю на фоне «гібрыдных атак»

У эксклюзіўным інтэрвію Euronews лідэрка беларускіх дэмакратычных сілаў назвала рашэньне аб закрыцьці мяжы апраўданым і заклікала Эўропу захоўваць адзінства ў барацьбе з правакацыямі як з боку Менску, гэтак і з боку Масквы.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларуска Нікалаева выйграла другое золата маладзёжнага ЧС па шашках  

Па выніках турніраў у хуткай праграме (рапідзе) нашы спартсмены заваявалі адзін залаты, тры сярэбраныя і адзін бронзавы медалі. Перамогу сярод дзяўчат да 27 гадоў атрымала Вікторыя Нікалаева, якая напярэдадні стала чэмпіёнкай свету ў маланкавай гульні.