Ноябрь
2025

Новости за 01.11.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Мінкультуры: "Лістападзік" узнімае важныя тэмы і прывівае дзецям і падлеткам вечныя каштоўнасці 

"Кінафорум стаў традыцыйным і папулярным не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой па адной простай прычыне. Ён дапамагае прывіваць падрастаючаму пакаленню вечныя каштоўнасці, адкрываць новыя таямніцы ўласнай душы, узнімаючы такія важныя тэмы, як дружба, любоў да радзімы, любоў да бліжняга", - сказала Радміла Зайцава.

Радыё Свабода 

Шары разладу. Як Лукашэнка пасварыўся з усімі адразу.

Што будзе зь перамоўным працэсам Беларусі з ЗША, незразумела. Амэрыканцы сутыкнуліся зь беларускай рэальнасьцю. І яна ім не спадабалася. А гісторыя з шарамі на літоўскай мяжы паказвае, што тактыка «мір празь сілу» — прывілея вялікіх дзяржаваў. Спроба яе прымяненьня лукашэнкаўскім рэжымам дала збой.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Амбразевіч: захаванне праўды аб Другой сусветнай вайне і помнікаў вызваліцелям павінна быць у фокусе ўвагі ЮНЕСКА 

"Недапушчальна замоўчванне фактаў вырашальнага ўкладу Савецкага Саюза ў перамогу над фашызмам, вялікіх ахвяр насельніцтва СССР і гераізму салдат Чырвонай Арміі, гэтак жа як ігнараванне факта генацыду народа Беларусі", - адзначыў беларускі дыпламат.

Радыё Свабода 

Беларусь стала адной з найпапулярных мішэняў для кібэратак. Хакерам спрыяюць састарэлыя ІТ-сыстэмы і дэфіцыт спэцыялістаў кібэрбясьпекі

Беларусь — самая папулярная мішэнь для кібэратак у СНД пасьля Расеі. Часьцей за ўсё за атакамі стаяць кібэршпіёны, хакеры і фінансавыя афэрысты. Аб гэтым піша kv.by са спасылкай на дасьледаваньне кампаніі Positive Technoligies.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Выраслі памеры дзярждапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей 

З лістапада аднаразовая дапамога ў сувязі з нараджэннем дзіцяці пры нараджэнні першага дзіцяці складзе 10 БПМ, або Br4910,90, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 БПМ, або Br6875,26.