Ноябрь
2025

Новости за 21.11.2025

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка прапанаваў разгледзець магчымасць кансалідацыі ўсіх венчурных рэсурсаў пад дахам НАН

"Шмат гадоў ідзе балбатня пра так званае венчурнае фінансаванне, якое, нібыта, у нашай краіне наогул не развіваецца. Растлумачу проста: гэта прамыя бюджэтныя грошы на распрацоўку (стартап), якая, магчыма, і не будзе паспяховай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Лукашэнка: навука ў бліжэйшую пяцігодку павінна стаць сапраўдным драйверам развіцця краіны

Прэзідэнт упэўнены, што менавіта ад эфектыўнасці рэалізацыі навуковага патэнцыялу залежыць канкурэнтаздольнасць эканомікі і ўмацаванне суверэнітэту Беларусі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

"Павінна быць змычка вопыту і маладосці". Лукашэнка абазначыў "пытанне пытанняў" у навуковай сферы  

Паводле слоў Прэзідэнта, у кожнага доктара і кандыдата навук павінны быць вучні-паслядоўнікі. З сённяшняга дня гэта не толькі мера асабістага поспеху вучонага, які адбыўся, але і яго прафесійная прыдатнасць, дадаў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА (Навіны Беларусі) 

Беларусь і Славакія пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці здаровых, узаемавыгадных адносін

"Субяседнікі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць урадаў Беларусі і Славакіі ў развіцці здаровых, узаемавыгадных адносін, у тым ліку ў сферы гандлю, эканомікі, адукацыі, культуры і народнай дыпламатыі", - праінфармавалі ў МЗС.

Радыё Свабода 

Зяленскі ўшанаваў памяць загінулых падчас Рэвалюцыі годнасьці. Адной зь першых ахвяраў тады стаў беларус. ФОТА

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прынесьлі зьнічы памяці да мэмарыялу ў гонар загінулых у часе Рэвалюцыі годнасьці 2013–2014 гадоў, якая пачалася ва Ўкраіне, калі тагачасны ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч і ягоны ўрад адмовіліся ад эўрапейскай інтэграцыі.

БелТА (Навіны Беларусі) 

У Беларусі абноўлены патрабаванні да дзейнасці мікрафінансавых арганізацый

"Прынятая пастанова будзе садзейнічаць далейшаму развіццю рынку мікрафінансавання, зніжэнню рызык нядобрасумленных практык і павышэнню ўзроўню абароны правоў спажыўцоў фінансавых паслуг", - падкрэслілі ў Нацбанку.