Апрель
2026

Новости за 21.04.2026

Радыё Свабода 

У Злучаных Штатах адлічбавалі дакумэнты Смаленскага архіву, якія могуць дапамагчы ў беларускіх дасьледаваньнях

Смаленшчына яшчэ ў ХХ стагодзьдзі мела актыўнае беларускае жыцьцё, а зноў адкрытыя архіўныя дакумэнты могуць дапамагчы раскрыць дэталі старых спраў і дапоўніць шэраг беларускіх дасьледаваньняў з розных галінаў.

Радыё Свабода 

Нікол Пашыньян расказаў пра сваю праграму на выбары: у ёй няма вяртаньня ў АДКБ

Прэм’ер-міністар Армэніі ідзе на новыя выбары з праграмай, якая не прадугледжвае вяртаньня краіны ў адну арганізацыю з Масквой. Акрамя таго, ён зьбіраецца прапанаваць армянам новую Канстытуцыю, бо папярэднія папраўкі ў Галоўны закон, паводле яго, заўсёды фальсыфікаваліся.

Радыё Свабода 

Фірму беларусаў, якая пераганяла ў Расею люксавыя аўто, аштрафавалі ў Польшчы больш як на 5 мільёнаў даляраў

Кампанія, якую ўзначальвалі грамадзяне Беларусі, у 2022–2023 гадах купляла дарагія і прэстыжныя машыны ў Заходняй Эўропе, каб потым прадаваць расейцам у абыход санкцый.