У Кіеве спыняць грамадзкі транспарт праз каранавірус
У Кіеве з 23 сакавіка грамадзкім транспартам змогуць карыстацца толькі асобныя катэгорыі грамадзянаў: мэдработнікі, выратавальнікі, камунальнікі, праваахоўнікі, работнікі аптэкаў, прадуктовых крамаў і стратэгічных прадпрыемстваў.