Новыя акцыі пратэсту, паляваньне на людзей на Новай Баравой, Трамп пагадзіўся сысьці. Найважнейшае за 7 студзеня

Адміністратар тэлеграм-каналу «Беларусь галаўнога мозгу» і фрылансэр-кансультант беларускай службы «Радыё Свабода» Ігар Лосік працягвае галадоўку.




У мікрараёнах ізноў выйшлі на акцыі пратэсту, на Новай Баравой ізноў палявалі на людзей.




Вечарам 6 студзеня міліцыя затрымала ў Гомлі настаўніцу адной са школ. Дома ў яе міліцыя правяла «агляд памяшканьня».




Камандзіра менскага АМАПу Балабу вінавацілі ў катаваньнях яшчэ ў 1999-м.




Трамп пагадзіўся перадаць уладу Байдэну




Былы сьледчы заявіў, што ў Беларусі будуецца «рабская дзяржава пад поўнай дыктатурай».




У сваім калядным пасланьні кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін адгукнуўся на актуальныя падзеі ў Беларусі.




Памёр адзін кансультантаў стваральнікаў эталёну дзяржаўнага гэрбу «Пагоня».




 

Читайте на сайте