У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з Ігарам Лосікам
У Беластоку адбыўся пікет салідарнасці з Ігарам Лосікам. Ігар – палітвязень, затрыманы і пасаджаны пад следства, які ўжо амаль 40 дзён трымае галадоўку. Стан яго здароўя крытычна пагаршаецца.
Беларусы Беластока выйшлі ў яго падтрымку, зладзіўшы ланцуг салідарнасці вакол Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку.
Удзельніца і адна з суарганізатарак акцыі Наталля Сцепанцова зазначае:
У акцыі прыняў удзел былы супрацоўнік унутраных справаў Кірыл Бубноў:
Андрусь Цянюта, студэнт міжнародных адносінаў:
Таксама ў акцыі прыняў удзел польскі рэжысёр, выпускнік Лодзінскай фільмовай акадэміі:
Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя
***
23 студзеня ў Беластоку прайшла акцыя моладзі ў падтрымку палітвязня Ігара Лосіка, які трымае жорсткую галадоўку ў турме. Выказвалася таксама салідарнасць з іншымі зняволенымі журналістамі.
Акцыя прайшла каля будынку Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь у Беластоку. Яна была дастаткова масавай.
Беларускае Радыё Рацыя