Генэральная пракуратура прыняла да разгляду пытаньне аб забароне бел-чырвона-белага сьцяга

Вечарам у пятніцу, 29 студзеня Беларускае тэлебачаньне паведаміла, што Генэральная пракуратура прыняла да разгляду «калектыўны зварот аб незарэгістраванай сымболіцы».


У сюжэце паведамлялася, што «больш за 100 грамадзян Беларусі патрабуюць прылічыць бел-чырвона-белы сьцяг, які ў гады Вялікай Айчыннай стаў сымбалем зьверстваў на беларускай зямлі, экстрэмісцкім. Адпаведна, забараніць яго да публічнай дэманстрацыі».


Таксама ў сюжэце была спасылка на прэс-службу Генпракуратуры, якая адзначыла, што зварот будзе вывучаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Читайте на сайте