«Маці ўзялі ў закладніцы». Сям’я пра арышт Тацяны Міхайлавай
56-гадовая Тацяна Міхайлава была затрыманая ва ўласным доме ўвечары 13 траўня. Супрацоўнікі Савецкага РУУС шукалі яе дачку Юлю Міхайлаву, якой у той дзень не было дома.