Эўрапейскі суд прызнаў вінаватым Азэрбайджан у спробе забіць блогера, якога выдалі зь Беларусі
Эўрапейскі суд у правах чалавека прызнаў улады Азэрбайджану вінаватымі ў катаваньнях блогера Аляксандра Лапшына і ў спробе забіць яго ў турме ў Баку. Таксама Азэрбайджан мусіць выплаціць яму кампэнсацыю ў памеры 30 тысяч эўра.