У Расеі новыя затрыманьні і ператрусы перад выбарамі ў Дзярждуму
У расейскага апазыцыйнага палітыка Дзьмітрыя Гудкова прайшоў ператрус і яго затрымалі. Супраць былога дырэктара «Адкрытай Расеі» Андрэя Піваварава распачалі крымінальную справу за пост у сацсетках. Іх паплечнікі называюць гэта расправай перад думскімі выбарамі.