У Ватыкане ўпершыню судзяць кардынала паводле абвінавачаньня ў махінацыях
У Ватыкане пачаўся суд над кардыналам Рымска-каталіцкай царквы. Анджэла Бэчу абвінавачваюць у фінансавых махінацыях пры куплі нерухомасьці ў Лёндане.