«Цяпер я магу хадзіць». Як зьмянілася жыцьцё хлопца, якому летась адарвала ступню на пратэсьце. ВІДЭА

Летась жыцьцё 33-гадовага Георгія Сайкоўскага кардынальна зьмянілася. 10 жніўня ён вяртаўся дадому ў раёне Пушкінскай. Каля яго ног выбухнула светлашумавая граната. У выніку яму ампутавалі ступню да пяткі. Доўгі час ён мог перасоўвацца толькі на вазку. Восеньню 2020-га Георгі зьехаў у Польшчу на рэабілітацыю. Яму паставілі пратэз, і цяпер ён можа хадзіць. Як зьмянілася за год жыцьцё Георгія з-за пратэстаў у Беларусі — у інтэрвію Свабоды.




 


10 жніўня ён апынуўся ў раёне станцыі мэтро Пушкінская. Акцыю пратэсту там разганялі сьветлашумавымі гранатамі. Да пад'езда заставалася некалькі хвілін, аднак у яго пад нагамі выбухнула граната.




«Ўспышка, аглушэньне, дэзарыентацыя. Частка аскепка прыляцела мне ў правую нагу. Да таксоўкі мне дапамаглі дайсьці выпадковыя мінакі. Яны давезьлі мяне да станцыі хуткай. Я бачыў, што мезенец і другі палец боўтаюцца. Усё было як у тумане. Яшчэ спадзяваўся, што абыдзецца толькі ампутацыяй двух пальцаў, але цяпер ступні няма да пяткі», — кажа Георгі.




Мужчыне пасьля аперацыі паставілі дыягназ: выбухная траўма, траўматычная ампутацыя дыстальнага аддзела правай ступні.




Пасьля Георгію далі 3-ю групу інваліднасьці. Ён удзельнічаў у маршах людзей з інваліднасьцю.




У шпіталі Георгі правёў больш за 50 дзён, было тры апэрацыі. Не зажывалі тканкі — прыйшлося ампутаваць большую частку ступні.




Увосень ён выехаў у Польшчу на рэабілітацыю. Тут ён пачаў наноў хадзіць, я зрабілі пратэз на ногу.






Цяпер ён жыве ў Варшаве, плянуе вучыць польскую мову і паступаць ва ўнівэрсытэт па праграме імя Кастуся Каліноўскага.




 






 

Читайте на сайте