У Аўстрыі чачэнец атрымаў пажыцьцёвы тэрмін у справе за забойства блогера, які крытыкаваў Кадырава
У Аўстрыі суд гораду Корнайбург прызнаў вінаватым 48-гадовага ўраджэнца Чачні Саралі Ахатаева ў забойстве блогера Маміхана Ўмарава і асудзіў яго на пажыцьцёвае зьняволеньне.