У Пінску затрымалі сына праваабаронцы

7 жніўня ў Пінску затрымалі Кірыла Іванова. Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта пісаў пагрозы ў «экстрэмісцкіх чатах», паведаміла «Вясна».

Летась у жніўні Кірыла Іванова асудзілі на 10 сутак арышту. Маці Кірыла — праваабаронца Вераніка Іванова. Яна дапамагала фігурантам «пінскай справы». У лютым у яе правялі ператрус.

Праваабаронцы паведамляюць, што па ўсёй Беларусі напярэдадні гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года супрацоўнікі сілавых структур запрашаюць на „прафілактычныя гутаркі” грамадзян, якія раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за ўдзел у пратэставых акцыях. Таксама паведамляецца пра вобшукі і распачынанне новых крымінальных спраў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Читайте на сайте