Кіраўніцы Нямеччыны і Эўракамісіі зноў абвінавацілі ўлады Беларусі ў «гібрыднай атацы» на Эўразьвяз
Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель 21 кастрычніка на саміце Эўразьвязу ў Брусэлі назвала наплыў мігрантаў у ЭЗ празь Беларусь «гібрыднай акцыяй» Менску, паведамляе агенцтва ТАСС. Яна не выключыла магчымасьць эканамічных санкцыяў у адказ.
Паводле ТАСС, сёньня ж кіраўніца Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен ацаніла дзеяньні ўладаў Беларусі ў сытуацыі зь мігрантамі як «гібрыдную атаку».
У верасьні падчас свайго штогадовага звароту да Эўрапарлямэнту фон дэр Ляен казала:
«Рэжым у Менску выкарыстоўвае чалавечыя жыцьці як інструмэнт для дасягненьня сваіх мэтаў. Яны пасадзілі гэтых людзей на самалёты і ў літаральным сэнсе выштурхнулі да межаў ЭЗ. Гэтага нельга трываць, і хуткая рэакцыя з боку Эўропы гэта паказала», — сказала яна.
З пачатку года на нямецка-польскай мяжы затрымалі 5 665 мігрантаў, якія дабраліся да Нямеччыны празь Беларусь, паведамляе паліцыя Нямеччыны. У апошнія тыдні колькасьць мігрантаў значна вырасла, піша партал Reform.by.
Са студзеня па ліпень паліцыя затрымала 26 мігрантаў, якія выкарыстоўвалі Беларусь як транзытную краіну, у жніўні такіх мігрантаў стала 474, у верасьні іх колькасьць вырасла да 1 903. З 1 па 19 кастрычніка было затрымана 3 262 мігранты. Паведамляецца, што ў сувязі з наплывам мігрантаў паліцыя надае асаблівую ўвагу нямецка-польскай мяжы.