Рома Кагадоўскі за выратаванне свайго малодшага брата пры пажары ўзнагароджаны ордэнам "За асабістую мужнасць"
Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Узнагарод таксама ўдастоены ўрачы Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, якія былі задзейнічаны ў лячэнні Рамана ад апёкаў, атрыманых пры выратаванні брата.