Камітэт дзяржаўнага кантролю будзе плаціць «грамадзкім інспэктарам» за «актыўнае судзеяньне»
Кабінэт міністраў Беларусі прыняў палажэньне, згодна зь якім «могуць заахвочвацца шляхам выплаты ім грашовай узнагароды грамадзкія інспэктары, якія аказваюць актыўнае судзеяньне Камітэту дзяржаўнага кантролю (…) у правядзеньні аналітычных і кантрольных мерапрыемстваў».