Аляксандра Сасновіч перамагла расейку Анастасію Гасанаву

У першым крузе жаночага тэніснага турніру ў Берліне беларуска Аляксандра Сасновіч перамагла расейку Анастасію Гасанаву.

Для перамогі Сасновіч спатрэбіліся тры сэты – 6:2, 4:6, 6:3. У наступным раўндзе беларуска (38-я ракетка свету) сустрэнецца з пераможцай пары Андрэа Петкавіч (Германія, 59-ы нумар рэйтынгу) – Гарбіньё Мугуруса (Іспанія, 10-ы).

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł Аляксандра Сасновіч перамагла расейку Анастасію Гасанаву pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте