У Беластоку адбыўся фестываль «PADKoffA»

У адным з ангараў чыгуначнага дэпо ў Беластоку прайшоў традыцыйны фестываль «PADKoffA».

Фестываль быў арганізаваны ўжо 13-ы раз калектывам «Чэрэмшына» з Чарэмхі сумесна з польскай чыгункай. Як звычайна, канцэртная праграма была прадстаўленая рознымі накірункамі музыкі ды творчасці, каб паказаць яго межкультурнасць, адзначае адна з яго арганізатарак – Барбара Кузуб-Самосюк:

-Можна тут паслухаць  розную музыку. Гэта такая інтэграцыя. На сцэне і беларусы, і мы з памежжа, і польскія артысты. Сцэна шматнацыянальная і шматкультурная. Паказваем, што трэба граць, спяваць, сустракацца з рознымі артыстамі, з розных краін. Музыка аб’ядноўвае ўсіх.

Акрамя ўласна «Чэрэмшыны», у фестывалі прымалі ўдзел таксама – беларускі артыст і даўні сябра калектыва Зміцер Вайцюшкевіч, джаз-дуэт з Польшчы Oles’ Duo і госць з Кеніі Бекі Санголо.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Акрамя музычнай праграмы, на фестывалі была прадстаўленая таксама тэатральная пастаноўка ад Walny-Teatr пад назвай «Дзядуля», ды выстава фотаздымкаў і дзіцячых малюнкаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Artykuł У Беластоку адбыўся фестываль «PADKoffA» pochodzi z serwisu БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ.

Читайте на сайте