Дугін уцякаў ад прыхільнікаў БНФ, а дачка сябравала з Азаронкам. Што зьвязвае Аляксандра і Дар’ю Дугіных зь Беларусьсю
Увечары 20 жніўня пад Масквой выбухнуў аўтамабіль, на якім ехала расейская палітоляг і журналістка Дар’я Платонава, дачка філёзафа Аляксандра Дугіна. Жанчына загінула на месцы, ёй было 30 гадоў.