«У школах усе дзеці і настаўнікі ходзяць басанож, а зімой у цёплых шкарпэтках». Як беларусы вучацца ў эўрапейскіх школах
Паразмаўлялі зь беларускамі пра тое, як яны ўладкавалі сваіх дзяцей у школы Нямеччыны, Фінляндыі і Польшчы. Даведаліся, чым адрозьніваецца эўрапейская адукацыя ад беларускай, што падабаецца дзецям і найбольш уражвае бацькоў.