Кіраўнік МЗС Літвы: Стварэньне лініі абароны краінаў Балтыі на межах зь Беларусьсю і Расеяй — падрыхтоўка да вайны
Падрыхтоўкай да магчымай вайны назваў міністар замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс пагадненьне аб стварэньні агульнай балтыйскай лініі абароны на ўсходняй мяжы зь Беларусьсю і Расейскай Фэдэрацыяй, прынятае 19 студзеня на сустрэчы міністраў абароны Літвы, Латвіі і Эстоніі.