Крайне правы вугорскі палітык заявіў пра прэтэнзіі на тэрыторыі Ўкраіны, калі тая «страціць дзяржаўнасьць»
Крайне правая вугорская партыя «Наша Радзіма» падтрымлівае далучэньне да Вугоршчыны заходніх раёнаў Украіны, дзе жыве каля 150 тысяч этнічных вугорцаў у тым выпадку, калі Ўкраіна страціць дзяржаўнасьць у вайне з Расеяй.