«ПіК Свабоды». «Як у 2022, ёсьць небясьпека ўцягваньня Беларусі ў канфлікт», — прадстаўнік АПК, экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага
Чаму вынікі ўкраінскага наступу на Куршчыну важныя для беларусаў? Што вядома пра ўдзел у ім беларусаў, якія ваюць у розных падразьдзяленьнях УСУ? Адказвае прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, экс-намесьнік камандзіра палку Каліноўскага Вадзім Кабанчук.