Офіс Ціханоўскай: спадзяемся дамагчыся зьмены парадку ўезду беларускіх аўтамабіляў у Літву
Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай працягвае перамовы зь літоўскім бокам аб спрашчэньні ўезду ў краіну аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, паведаміў галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.