"Алімпія" другі раз запар перамагла баскетбалістак "Мінска" ў чэмпіянаце Беларусі
Пасля нядаўняй выязной вікторыі з перавагай 18 ачкоў (68:50) сёння гродзенская дружына перамагла дзеючых чэмпіёнак у сябе дома з розніцай тры балы - 62:59. Становішча ў групе лідараў: "Гарызонт" (Мінская вобласць) - 34 ачкі (18 матчаў), "Мінск" - 32 (18), "Алімпія" - 32 (19).