26 з 27 дзяржаў ЭЗ прагаласавалі за дэклярацыю ў падтрымку Украіны. Супраць быў Орбан
Лідэры 26 з 27 дзяржаў Эўразьвязу на саміце ў Брусэлі ўхвалілі дэклярацыю пра падтрымку Украіны. Адзіным кіраўніком дзяржавы, які не прагаласаваў за гэтае рашэньне, быў прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан.