Рабаў аб прагнозе на тыдзень з 7 па 13 ліпеня. Чакаюцца навальніцы
У пачатку тыдня на надвор'е паўплываюць атмасферныя франты з захаду Еўропы. Праходзячы цераз Беларусь, яны прынясуць кароткачасовыя дажджы з высокай верагоднасцю навальніц. Вецер будзе заходні, умераны, месцамі парывісты. Вільготнасць паветра дасягне 90 працэнтаў. Уначы тэмпература складзе ад 9 да 14 градусаў цяпла.