«Сытуацыя ў Беларусі іншая, чым у Літве». Міністарка абароны Літвы патлумачыла, чаму літоўцы ня зьбілі дрон
Міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене пракамэнтавала інцыдэнт з дронам, які 28 ліпеня меркавана заляцеў у Літву з тэрыторыі Беларусі. Сярод іншага яна адказала на пытаньне, чаму літоўскія вайскоўцы ня зьбілі гэты бесьпілётнік.