Прапагандысты паказалі відэа, каб скампрамэтаваць Ціханоўскую. Яна патлумачыла, адкуль узяўся канвэрт з грашыма
Па дзяржаўным тэлебачаньні 6 жніўня паказалі сюжэт, як начальнік Апэратыўна-аналітычнага цэнтру пры прэзыдэнце Беларусі (ААЦ) перадаў Ціханоўскай скрутак перад яе выездам зь Беларусі ў жніўні 2020 году. Сьцьвярджаецца, што там нібыта былі грошы, але што дакладна знаходзілася ўнутры, не відаць.