Пуцін упершыню пракамэнтаваў мірны плян ЗША
Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што плян, прадстаўлены адміністрацыяй Дональда Трампа, можа стаць асновай для мірнага ўрэгуляваньня. Ён выступіў з заявай 21 лістапада на пасяджэньні Рады бясьпекі РФ і ўпершыню пракамэнтаваў гэты дакумэнт.