Амбасадара Расеі выклікалі ў МЗС Армэніі за заявы тэлевядоўцы Салаўёва
Амбасадара Расеі ў Армэніі Сяргея Капыркіна ў панядзелак выклікалі ў Міністэрства замежных спраў краіны. Яму ўручылі ноту, у якой выказалі «глыбокае абурэньне заявамі, зробленымі ў праграме на дзяржаўным тэлеканале».