Расея выставіла Беларускай чыгунцы прэтэнзіі за затрымкі ў дастаўцы грузаў з Кітаю ў Эўропу
Супольнасьць беларускіх чыгуначнікаў апублікавала дакумэнт, зь якога вынікае, што кампанія, створаная Расеяй, Казахстанам і Беларусьсю для арганізацыі і каардынацыі перавозак грузаў з Кітаю ў Эўропу, патрабуе ад БЧ больш за мільён даляраў за затрымкі вагонаў і кантэйнэраў.