Робэрт Фіца хоча на парад 9 траўня ў Маскву. Ужо тры краіны забаранілі ягонаму самалёту ўваходзіць у паветраную прастору
Славацкі прэм'ер зьбіраецца пацьвердзіць сваю рэпутацыю галоўнага — пасьля паразы Віктара Орбана на выбарах у Вугоршчыне — хаўрусьніка Расеі ў Эўразьвязе. Але праз упартасьць іншых краінаў можа ня трапіць у Маскву.