Джон Коўл заявіў, што Беларусь можа вызваліць яшчэ больш зьняволеных у наступным месяцы
Спэцыяльны пасланьнік ЗША Джон Коўл заявіў у аўторак, што разьлічвае дамагчыся вызваленьня яшчэ вязьняў з Беларусі на працягу наступнага месяца. Паводле яго слоў, у выпадку такога разьвіцьця падзей магчымае далейшае зьмякчэньне санкцый у дачыненьні да Менска, паведамляе Reuters.