Архітэктар Сяргей Ляпін судзіцца з газэтай «Гомельская праўда» за абразы
21 чэрвеня пачынаецца разгляд пазову гомельскага ўрбаніста і архітэктара Сяргея Ляпіна на абарону гонару, годнасьці й дзелавой рэпутацыі. Адказчыкамі ў справе выступаюць абласная газэта «Гомельская праўда» і яе карэспандэнт Раман Старавойтаў.