"Параўноўвалі з Джалі, але я не згодная". Маці пяцёх дзяцей удзельнічае ў конкурсе "Місіс Гомель"
"А ў вас колькі дзяцей? Адно, двое?" - пацікавіліся ў журы. "Пяцёра!" - адказала Аліна, як быццам іначай і быць не магло. Журы не паверыла: пяцёра? Неверагодна! Хуценька адгарнулі старонкі пашпарта з рознымі адзнакамі. Дзеці - пяць штампаў: Кірыл, Улада, Ільля, Дзёма, Міла. Першаму сыну трынаццаць, меншай дачушцы - 3 месяцы. Дапусьцілі, як не дапусьціць!