Народны каляндар і прыкметы на 21 чэрвеня
21 чэрвеня па народным календары імяніны ў Васіля, Яфрэма (Ахрэма), Канстанціна, Паўла, Хведара (Тодара). Хведар (Тодар) Калодзежнік. "На Тодара раса – лета сухое і ўраджайнае". Людзі наймалі ў гэты дзень калодзежнікаў, якія капалі і чысцілі студні.