Скарына Алега Янкоўскага і "тусоўка" 500-гадовых. Як першадрукара ўвасаблялі ў помніках і ў кіно
Як у кожнага вялікага чалавека, пасля смерці ў Францыска Скарыны пачалося другое жыццё, не менш насычанае за першае. Пуцёўку ў вечнасць першадрукар атрымаў у тым ліку дзякуючы прадстаўнікам творчых прафесій, якія рабілі яго героем сваіх твораў. TUT.BY згадаў, у якіх беларускіх і замежных гарадах стаяць помнікі першадрукару і якія прыгоды былі звязаны з іх устаноўкай, як Алег Янкоўскі сыграў Скарыну ў кіно, а таксама ў якіх двух беларускіх гарадах можна ўбачыць гісторыю жыцця знакамітага палачаніна на тэатральнай сцэне.