Як цягнулі Каляду на дуба. Фотарэпартаж з унікальнага абраду
Менавіта так называецца аўтэнтычны абрад, які жыхары вёскі Новіны ладзяць штогод 21 студзеня. «Цягнуць Каляду на дуба» азначае разьвітацца з каляднымі сьвятамі, справіць з суседзямі і сябрамі добры абед з гульнямі, песьнямі, скокамі, катаньнем на санях і нязьменнай забавай са сьнежкамі.