Гімн горада Паставы

Словы Аркадзя Нафрановіча Музыка Леаніда Захлеўнага Святыя храмы над ракою, Званоў спрадвечных перазвон. З глыбокай слаўнай даўніною Сплялася ява нашых дзён. Над намі рэе горды сцяг, Паставам нашым квітнець у вяках. Любімы горад, будзь заўжды І песенны, і малады!   Залечаны цяжкія раны, Адбудаваны родны дом. Сваю пашану ветэранам Усе мы шчыра аддаём.   Над намі рэе горды сцяг, Паставам нашым квітнець у вяках. Любімы горад, будзь заўжды І песенны, і малады!   Мы беражом свой край гасцінны. Прымаем з радасцю сяброў. У нашых сэрцах да Айчыны Жыве нязгасная любоў.   Над намі рэе горды сцяг, Паставам нашым квітнець у вяках. Любімы горад, будзь заўжды І песенны, і малады!   … читать дальше

Читайте на сайте