Май
2024

Новости за 09.05.2024

Радыё Свабода 

«Сьвята перамогі ператварылі ў сьвята вайны», – палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман

Лукашэнка адзначаў 9 траўня ў Маскве на парадзе, дзе маршыравалі ў тым ліку ўдзельнікі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Якую перамогу сьвяткуе Лукашэнка і ягонае атачэньне? Як сёлетні кантэкст ягонай прысутнасьці ў Маскве? Госьць Ганны Соўсь – гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.

Радыё Свабода 

На шматтысячным мітынгу ў Ерэване патрабавалі адстаўкі прэм’ера Пашыньяна

Некалькі тысяч чалавек сабраліся ў цэнтры Ерэвану на мітынг з патрабаваньнем адстаўкі прэмʼер-міністра Армэніі Нікола Пашыньяна. Нагодай стала дэлімітацыя мяжы з Азэрбайджанам.

Радыё Свабода 

Польскі суд дазволіў арыштаваць судзьдзю Шмыта, які зьбег у Беларусь, па абвінавачаньні ў шпіянажы

Дысцыплінарны суд пры Вышэйшым адміністрацыйным судзе Польшчы дазволіў затрымаць і ўзяць пад варту судзьдзю 2-га аддзяленьня ваяводзкага адміністрацыйнага суду Варшавы Томаша Шмыта, якога абвінавачваюць у перадачы замежнай выведцы сакрэтных зьвестак (п. 2 арт. 130 Крымінальнага кодэксу Польшчы).

Радыё Свабода 

9 траўня ў Маскве і Менску. Сакральнае сьвята як інструмэнт палітыкі

Прысутныя 9 траўня на Краснай плошчы лідэры замежных дзяржаў не маглі не разумець, што сёньняшні прыезд у Маскву — ускосная падтрымка Расеі ў яе вайне супраць Украіны. Хоць бы таму, што ідэалягема «Вялікай Перамогі» стала ідэалягічным падмуркам цяперашняй расейскай агрэсіі.

Радыё Свабода 

Амбасадар Грузіі ў Францыі падаў у адстаўку ў сувязі з законапраектам аб «замежных агентах»

Амбасадар Грузіі ў Францыі Гоча Джавахішвілі заявіў, што прасіў кіраўніцтва датэрмінова спыніць яго паўнамоцтвы на гэтай пасадзе ў сувязі з законапраектам аб «замежных агентах».

Радыё Свабода 

ПіК Свабоды: «Сьвята перамогі ператварылі ў сьвята вайны», — палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман

Лукашэнка адзначаў 9 траўня ў Маскве на парадзе, дзе маршавалі ўдзельнікі ўварваньня ва Ўкраіну. Прарасейскія сілы Беларусі правялі шэсьці «Несьмяротны полк». Якую перамогу сьвяткуе Лукашэнка? Як сёлетні кантэкст ягонай прысутнасьці ў Маскве? Адказвае гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.

Радыё Свабода 

Суд арыштаваў украінскага бізнэсоўца Каламойскага па справе аб заказным забойстве

Бізнэсовец Ігар Каламойскі, які падазраецца ў арганізацыі заказнога забойства адваката Сяргея Карпенкі, будзе ўтрымлівацца пад вартай да 7 ліпеня 2024 году без права ўнесьці заклад.

Радыё Свабода 

Зяленскі заявіў, што Беларусь мае далучыцца да Эўразьвязу

9 траўня на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнткай Эўрапейскага парлямэнту Рабэртай Мэтсалай у Кіеве прэзыдэнт Украіны Ўладзімр Зяленскі заявіў, што, на ягоную думку, пашырэньне Эўразьвязу павінна выходзіць за межы сьпісу дзяржаў, якія ўжо маюць статус кандыдата ў ЭЗ, і ўключаць Беларусь.

Радыё Свабода 

Байдэн: ЗША скароцяць дапамогу Ізраілю ў выпадку апэрацыі ў Рафаху

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у інтэрвію тэлеканалу CNN упершыню заявіў, што Вашынгтон спыніць некаторыя пастаўкі амэрыканскай зброі Ізраілю, калі ізраільскі прэм’ер-міністар Біньямін Нэтаньягу аддасьць загад аб маштабным штурме гораду Рафах у сэктары Газа.

Радыё Свабода 

Зяленскі звольніў Залужнага з войска і прызначыў амбасадарам у Брытаніі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі звольніў былога камандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны генэрала Валерыя Залужнага з вайсковай службы і іншым указам прызначыў яго надзвычайным і паўнамоцным амбасадарам у Вялікай Брытаніі.

Радыё Свабода 

У Расеі падатковая запатрабавала спагнаць доўг з памерлага расейскага апазыцыянэра Навальнага

Інспэкцыя падатковай службы па Маскве запатрабавала спагнаць доўг са зьняволенага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які памёр у лютым у расейскай калёніі.

Радыё Свабода 

Краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя ўніфікавалі кантроль выкананьня санкцыяў супраць Беларусі і Расеі

Кіраўнікі мытняў Літвы, Латвіі, Эстоніі, Польшчы і Фінляндыі падпісалі пагадненьне аб прымяненьні адзіных мераў кантролю пры выкананьні санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі і Расеі.

Радыё Свабода 

Ва Ўкраіне прызналі ўдар па дзьвюх нафтабазах у Краснадарскім краі. Аб атацы дронаў паведамілі і ў Башкартастане

Раней украінскія бесьпілётнікі ўжо атакавалі аб’екты ў аддаленых ад Украіны рэгіёнах — Валагодзкай, Ніжагародзкай абласьцях і ў Татарстане.

Радыё Свабода 

Што насамрэч сьвяткуе Лукашэнка ў Маскве

Лукашэнка адзначаў 9 траўня ў Маскве на парадзе, дзе маршыравалі ў тым ліку ўдзельнікі расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Тым часам прарасейскія сілы Беларусі правялі шэсьці «Несьмяротны полк» у абласных гарадах.