Былая дарадца Трампа на слуханьнях па імпічмэнце: Расея, а не Ўкраіна атакавала нас. Вэрсія пра Ўкраіну — шкодныя выдумкі
У чацьвер у Камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША працягваліся слуханьні па справе аб імпічмэнце. У якасьці сьведак выступалі Фіёна Гіл, былая дарадца прэзыдэнта ЗША па Расеі, і дыплямат Дэйвід Голмс, палітычны дарадца амбасады ЗША ва Ўкраіне.