Сёлетні фэстываль мабільнага кіно velcom Smartfilm ня мае намінацыі для фільмаў на беларускую тэматыку
Асобнай намінацыі для беларускамоўных фільмаў або фільмаў на беларускую тэматыку на 7-ым Міжнародным фэстывалі мабільнага кіно velcom Smartfilm ня будзе, паведаміла на прэс-канфэрэнцыі 14 лістапада начальнік упраўленьня маркетынгу кампаніі velcom Юлія Дайнэка.