Ноябрь
2017
3
7

Новости за 14.11.2017

Радыё Свабода 

Чатыры чалавекі загінулі ў выніку страляніны ў Каліфорніі ў пачатковай школе

Як найменей чатыры чалавекі загінулі падчас страляніны паблізу пачатковай школы ў паўночнай Каліфорніі, сем дзяцей і дарослых былі шпіталізаваны, паведамляе AP і The Washington Post са спасылкай на мясцовых чыноўнікаў.

Радыё Свабода 

Народу ня пофіг

Беларускі патрыятызм аказваецца такім — па выніку, па роўнадзейнай, ніхто нібыта, акрамя купкі герояў, пра шматпакутную Бацькаўшчыну і ня дбае, а высьвятляецца, што дбае. Проста гэта трэба ўбачыць.

Радыё Свабода 

На матчы паміж зборнымі Грузіі і Беларусі ў Кутаісі нацыяналісты пратэставалі супраць «прапаганды ЛГБТ»

Грузінскія нацыяналісты з руху "Грузінскі марш" зладзілі беспарадкі на футбольным матчы паміж зборнымі Грузіі і Беларусі ў Кутаісі. Яны ўварваліся на стадыён і спалілі вясёлкавы сьцяг.

Радыё Свабода 

Па 15 базавых за сюжэт. Магілёўскую журналістку пакаралі за супрацоўніцтва зь Белсатам

Журналістку-фрылянсэра Аліну Скрабунову пакаралі на 690 рублёў (30 базавых велічынь) за супрацоўніцтва з тэлеканалам Белсат. Ленінскі суд Магілёва прызнаў яе вінаватай у незаконным вырабе прадукцыі СМІ.

Радыё Свабода 

Сёлетні фэстываль мабільнага кіно velcom Smartfilm ня мае намінацыі для фільмаў на беларускую тэматыку

Асобнай намінацыі для беларускамоўных фільмаў або фільмаў на беларускую тэматыку на 7-ым Міжнародным фэстывалі мабільнага кіно velcom Smartfilm ня будзе, паведаміла на прэс-канфэрэнцыі 14 лістапада начальнік упраўленьня маркетынгу кампаніі velcom Юлія Дайнэка.

Радыё Свабода 

«Фабрыкі троляў» знайшлі ў 30 краінах, у тым ліку ў Беларусі

Урады 30 краінаў спрабуюць уплываць на грамадзкую думку з дапамогай аплачаных камэнтароў у сацыяльных сетках. Так званыя «фабрыкі троляў» дзейнічаюць у Расеі і Кітаі, а таксама ў Беларусі, Украіне, Казахстане і шэрагу іншых дзяржаваў.

Радыё Свабода 

Суд палічыў законным адлічэньне актывіста, які на маршы дармаедаў сфатаграфаваўся з Рымашэўскім

Студэнт 4-га курсу МДЛУ Мікіта Калачык трапіў у навіны прыканцы зімы, калі яго аштрафавалі за ўдзел у «маршы недармаедаў». У верасьні яго адлічылі з унівэрсытэту. Мікіта палічыў адлічэньне палітычна матываваным і зьвярнуўся ў суд.

Радыё Свабода 

Вінцука Вячорку ўзнагародзіў чэскі Інстытут дасьледаваньня таталітарных рэжымаў. ВІДЭА

Беларускі палітык Вінцук Вячорка — сярод ляўрэатаў узнагароды чэскага Інстытуту дасьледаваньня таталітарных рэжымаў за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека.

Радыё Свабода 

«Яна ня сьцерва, а закладніца». Андрэева, Захарэвіч і Красоўская пра брыгадзірку з папругай

Вельмі часта жанчына ў грамадзтве становіцца ахвярай агрэсіі, гвалту, але ёсьць і адваротны бок мэдаля, калі жанчыны дэманструюць і сьвядома ўжываюць агрэсію.

Радыё Свабода 

5 скандальных арыштаў на беларускай мяжы

15 лістапада ў Гомлі пачнецца суд над грамадзянінам Францыі Жалянам Віё, якога вінавацяць у правозе празь мяжу патрона для пісталета «Парабэлум».

Радыё Свабода 

Барацьба вакол Тарашкевіча: Інстытут Нацыянальнай Памяці ў Беластоку за яго вуліцу, Варшава — супраць

У Бельску-Падляскім на ўсходзе Польшчы хочуць перайменаваць вуліцу імя Браніслава Тарашкевіча. Беларускі грамадзкі дзеяч і аўтар граматыкі беларускай мовы, якога расстралялі камуністы, можа стаць ахвярай дэкамунізацыі. Але рашэньне яшчэ не прынятае.

Радыё Свабода 

«Пофіг» і нацыянальная ідэя

Запомніў блогер Віктар Марціновіч мае тры складнікі беларушчыны: «Мова. Вёска. Вільня». Толькі, кажа, састарэлі яны ў якасьці нацыянальнай ідэі. Але ж, па-першае, гэта мае асабістыя складнікі беларушчыны, а не нацыянальная ідэя. І сказаў я пра іх яшчэ ў мінулым стагодзьдзі ў інтэрвію на папулярным тады сайце «Дранікі». Па-другое, яны сымбалічныя, тры вобразы адной зьявы, а не кіраўніцтва да дзеяньня. Словам, зусім ня тое, што трэба «скідаць з карабля гісторыі», каб карабель шпарчэй паплыў. А гэта ўжо ... Читать дальше...

Радыё Свабода 

Мясцовыя выбары ў Беларусі пройдуць паводле старога закону

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына пасьля сустрэчы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам заявіла, што заканадаўства перад мясцовымі выбарамі 18 лютага 2018 году мяняцца ня будзе.

Радыё Свабода 

Прадпрымальнікі чакаюць абяцаную Кабяковым лібэралізацыю бізнэсу

На VII Міжнародным форуме прадпрымальніцтва прэм’ер Андрэй Кабякоў абяцаў беспрэцэдэнтую лібэралізацыю вядзеньня бізнэсу, паводле яго, з мэтай разьняволеньня прыватнай ініцыятывы ў Беларусі завяршаецца падрыхтоўка цэлага комплексу заканадаўчых актаў.

Радыё Свабода 

Як «старшыня Часовага ўраду Беларусі» абвяшчаў фэдэрацыю з Донам, Кубаньню і Ўкраінай

Знойдзены ў Дзяржаўным архіве вышэйшых органаў улады і кіраваньня Ўкраіны гістарычны дакумэнт дазваляе аднавіць некаторыя падрабязнасьці авантуры 100-гадовай даўніны.

Радыё Свабода 

Міністэрства абароны Расеі праілюстравала «супрацоўніцтва ЗША і ісламскай дзяржавы» скрыншотам зь відэагульні

Міністэрства абароны Расеі апублікавала «бясспрэчнае пацьверджаньне забесьпячэньня Злучанымі Штатамі прыкрыцьця баяздольных атрадаў ісламскай дзяржавы».

Радыё Свабода 

Чаму варта заўжды падтрымліваць нацыянальныя каманды

Неяк гадоў пятнаццаць таму, пад час чэмпіянату сьвету па хакеі адзін з прыяцеляў, нешараговы актывіст Хартыі’97 у размове са мной прызнаўся, што ня будзе, і ўвогуле, маўляў, ня варта падтрымліваць нацыянальную каманду на гэтых спаборніцтвах.

Радыё Свабода 

Перакуліся, Скарына!

Скарына так і ня стаў сваім у гэтай дзяржаве. Дакладней сказаць: для гэтай дзяржавы. Такі мэсыдж яна паслала ўсім аматарам першадрукара з нагоды 500-годзьдзя першай нашай друкаванай кнігі.